3 жніўня ў Дварэцкай школе пачаў сваю працу дзіцячы аздараўленчы лагер «Вясёлая планета». Дзверы лагера адчыніліся для 55 выхаванцаў.
У гэтым годзе летні лагер мае фізкультурна-спартыўны накірунак, а гэта значыць, што сваю бясконцую энергію выхаванцы змогуць накіраваць у спартыўныя спаборніцтвы і мерапрыемствы.
Першы дзень лагернай змены пачаўся з урачыстай лінейкі, на якой пад Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь выхаванцы лагера паднялі Дзяржаўны сцяг нашай краіны. Дзень быў прысвечаны знаемству – вучні прымалі ўдзел у гульнях на знаёмства «Вясёлая сямейка», «Раскажы мне пра сябе», «Знаёмства». Змаглі больш пазнаёміцца паміж сабой, даведацца новыя інтарэсыныя факты пра сваіх сяброў. З захапленнем прымалі ў мерапрыемствах Школы бяспекі «Значэнне агню ў жыцці чалавека», дзе змаглі даведацца пра карысць і шкоду агню. На працягу дня дзеці афармлялі сімволіку – прыдумывалі назвы атрадам, рабілі атрадны куток, выбіралі органы самакіравання. Спартыўны накірунак дня разбавіла дыскатэка «Песня зямлі». Падчас яе хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі змаглі патанцаваць пад любімыя кампазіцыі, але і самі паспрабаваць іх праспяваць.
Віталій Уладзіміравіч ХАЛЮКОЎ,
дырэктар аздараўленчага лагера «Вясёлая планета»,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.