Святы у «Спадчыне»

Из нашей почты Новости

Не адзін год у Канюхоўскай школе дзейнічае гурток «Спадчына», дзе дзеці знаёмяцца з цікавымі нацыянальнымі традыцыямі, абрадамі і звычаямі, народнымі святамі.

Дапамагае школе ў выхаванні хлопчыкаў і дзяўчынак, настаяцель Храма Святога Благавернага Аляксандра Неўскага Рыгор Каляда. Настаяцель Храма заўсёды жаданы госць, праводзіць бацькоўскія сходы, лінейкі.

Тэмы сустрэч самыя рознабаковыя: «Біблейскія запаветы», «Аснова выхавання», «Не адступіся».

Традыцыйна праводзіць свята «Багач», «Каляда», «Масленіца», «Пасха», «Сёмуха».

Галоўным летнім святам лічыцца Купалле. Свята найвышейшага росквіту прыроды, вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы і святкуецца на сёмым і восьмым тыдні пасля Вялікадня, сімвалізуе ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Адным з галоўных абрадаў гэтага свята было «Завіванне» бярозкі.

У прышкольным летнім аздараўленчым лагеры «Сонейка» прайшло свята «Зялёныя святкi або Сёмуха». Дзеці з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да яго. Клас упрыгожылі бярозавымі галінкамі і кветкамі, што стварыла святочны настрой. Вучні не толькі даведаліся пра галоўны абрад свята, але і самі сталі непасрэднымі яго ўдзельнікамі. Не абышлося і без традыцыйных страў свята – юшкі, яечні, пірагоў.

Ларыса Дзмітрыеўна ЖВАЛЕЎСКАЯ,

выхавацель,

Бераставіцкі раён, Канюхоўская школа,

аздараўленчы лагер «Сонейка».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *