Вясёлка дабрыні

Из нашей почты Новости

Выхаванцы аздараўленчага  лагера «#Вместе_ярче» Пятрэвіцкай школы наведалі Навагрудскае Праваслаўнае сястрынства і сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнага дыялогу «Мір у душы – мір у Свеце».

Навучэнцы з задавальненнем уключыліся ў размову. Яны зразумелі, што мір у Свеце будзе толькі тады, калі ў душы кожнага чалавека назаўсёды паселяцца такія духоўна-маральныя якасці, як дабрыня, чуласць, міласэрнасць і толькі тады, калі кожны зможа стаць патрыётам сваёй Радзімы.

Дзень быў адметны рознымі колерамі вясёлкі. Наведвальніца лагера Дар’я Мядзведзева стала ўдзельніцай аўкцыёну творчасці «Таленты Навагрудчыны», дзе заняла першае месца і атрымала дыплом І ступені. Не менш цікавым было і наведванне кінатэатра «Звезда», навучэнцы паглядзелі мастацкі фільм «Літл гром» і зразумелі, што жаданне прыйсці на дапамогу можа дапамагчы і нават выратаваць чалавека. Затым дзеці наведалі школьную бібліятэку, дзе прайшла экалагічная гульня «Свет вакол нас», прысвечаная 45-годдзю Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь.

Хапіла часу і для гульняў на свежым паветры. Усе засталіся задаволенымі. Вясёлка дабрыні сапраўды была вясёлай і рознакаляровай.

Таццяна Уладзіміраўна ГІРЫНОВІЧ,

дырэктар аздараўленчага лагера «#Вместе_ярче»,

Навагрудскі раён, Пятрэвіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *