У школе № 7 г. Навагрудка таленавітыя вучні актыўна ўдзельнічаюць у розных конкурсах і праектах.
Марына Зубрык, Ян Харытановіч і Вікторыя Джафарава – экскурсаводы школьнага музея – прынялі ўдзел у адкрытым дыстанцыйным конкурсе з міжнародным удзелам мультымедыя работ для вучняў 10–11-х класаў. Іх работа па тэме «Аглядная экскурсія па школьным музеі «Будзем беларусамі» ў намінацыі «Відэаролік» атрымала дыплом І ступені.
У сваім відэа вучні з цеплынёй расказалі пра школьны музей «Будзем беларусамі», пра музейныя прадметы, сабраныя вучнямі і настаўнікамі школы, пра любоў да сваёй малой радзімы, пра ўклад жыцця беларусаў, пра традыцыі, заняткі, прылады працы, побыт і адзенне.
На вебінары па выніках конкурсу вучні пачулі шмат прыемных слоў у свой адрас ад членаў журы, якія па заслугах ацанілі працу старшакласнікаў і пажадалі ім творчых поспехаў.
Валянціна Віктараўна МАНЮК,
кіраўнік школьнага музея,
г. Навагрудак, школа № 7.