Новыя ўражанні

Из нашей почты Новости

Выхаванцы аздараўленчага лагера «#Вместе_ярче» Пятрэвіцкай школы сустрэліся на «Лужайцы нашчадкаў».

Патрыятычная квэст-гульня «Зоркі Перамогі», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшла ў ЦТДіМ «ДАР». Рабяты наведалі выставу дыярамаў падзей Вялікай Айчыннай вайны, іх задумацца над тым, што можна зрабіць для захавання міру на Зямлі.

Квэст-гульня «Зоркі Перамогі» вельмі зацікавіла дзяцей. Ім прыйшлося пабыць у ролі інжынераў-механікаў, санінструктараў, разведчыкаў, прыйшлося сабраць пасылку на фронт і саспяваць песні ваенных гадоў. Прадоўжыла дзень гульня-прагназаванне і праектаванне «Дом, які пабудуем мы». Дзеці ў рамках Года якасці стварылі дом сваёй мары. Праявілі камунікатыўныя кампетэнцыі, творчыя здольнасці і працавітасць. Хапіла часу для працоўнага дэсанту і для гульняў на свежым паветры.

Таццяна Уладзіміраўна ГІРЫНОВІЧ,

дырэктар аздараўленчага лагера «#Вместе_ярче»,

Навагрудскі раён, Пятрэвіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *