Дарогамі памяці

Из нашей почты Новости

Насычаны падзеямі дзень прайшоў у аздараўленчым лагеры «#Вместе_ярче» Пятрэвіцкай школы.

Пачаўся дзень «Дарогі памяці» з экскурсіі ў школьны музей. Дырэктар музея А. У. Пяцэвіч пазнаёміла выхаванцаў з этапамі вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з героямі, якія ахвяравалі сваё жыццё дзеля адзінай народнай мэты. Асабліва цікавым быў аповед аб падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі нашага аграгарадка ў гады ваеннага ліхалецця.

Выхаванец Ягор Якушэнка прыняў удзел у акцыі «Пошук», дзякуючы чаму школьны музей папоўніўся новым экспанатам.

Падчас аперацыі «Помнім героя» кожны з удзельнікаў пастараўся ўнесці свой уклад у навядзенне парадку ля помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Таццяна Уладзіміраўна ГІРЫНОВІЧ,

дырэктар аздараўленчага лагера «#Вместе_ярче»,

Навагрудскі раён, Пятрэвіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *