У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Ластаўка» штодзённа арганізоўваюцца квэсты, гульні і іншыя забаўляльныя мерапрыемсты, не забываем і пра кнігі і ўласнае развіццё.
Бібліятэкары Астравецкай раённай бібліятэкі падчас летняга адпачынку заўсёды наведваюць дзіцячы аздараўленчы лагер «Ластаўка». На гэты раз супрацоўнікі прапанавалі выхаванцам прыняць удзел у бібліяквэсце «Вітай, лета! Вітай, кніга!» Удзельнікаў чакалі цікавыя заданні, станцыі для гульні з незвычайнымі пытаннямі. На кожнай з іх выхаванцы лагера дэманстравалі літаратурныя веды, адгадвалі загадкі, правяралі ўласную эрудыцыю. Бібліятэкары пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з літаратурнымі навінкамі і заклікалі нават летам не забывацца пра кнігу.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.