На базе Паляцкішскай базавай школы функцыянуе аздараўленчы лагер «Крынічка». Весела і з карысцю для здароўя тут бавяць свой вольны час хлопчыкі і дзяўчынкі 4–9-х класаў.
Дырэктар Аляксандра Чаславаўна Янкелайць і выхавацель Алена Зыгмундаўна Пажарыцкая кожны дзень лагернай змены робяць цікавым і насычаным.
Уся дзейнасць дзіцячага калектыву арганізавана ў адпаведнасці з планам выхаваўчай работы. У пераліку мерапрыемстваў ёсць спартыўныя эстафеты, інтэлектуальныя гульні, хвілінкі здароўя, экскурсіі, дадатковая творчасць, віртуальныя падарожжы па Беларусі, запамінальныя сустрэчы.
Кожны дзень лагера тэматычны: «Сімвалы Беларусі», «Кола гісторыі», Дзень здароўя і спорту, Дзень патрыёта, Дзень экалогіі.
У Дзень выратавальніка лагер наведалі супрацоўнікі Воранаўскага РАНС. Яны прадэманстравалі пажарны аўтамабіль, расказалі пра сродкі пажаратушэння і прафесіі ратавальніка, правялі заняткі па вывучэнні правіл карыстання вогнетушыцелем, навучалі дзяцей правілам паводзін у надзвычайных сітуацыях.
Цікава прайшлі мерапрыемствы «Традыцыі нашых продкаў», конкурсы «Міс Беларусачка», конкурс малюнкаў на асфальце «Сябруюць дзеці ўсёй зямлі», валанцёрская акцыя «Зрабі добрую справу», сустрэча з прадстаўнікамі Воранаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідыміялогіі, з супрацоўнікамі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Воранаўскага РАУС. Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікала экскурсія ў горад Мінск, у ходзе якой дзеці наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыіі Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас лагернай змены ўдзяляецца ўвага прафілактыцы шкодных звычак, фарміраванню культуры здароўя, мерам бяспечных паводзін у надзвычайнай сітуацыі.
Педагогі робяць усё магчымае, каб адпачынак у лагеры стаў для дзяцей запамінальным.
Іван Францавіч ГАБІС,
выхавацель аздараўленчага лагера
Воранаўскі раён, Паляцкішская базавая школа.