Хто любіць трудзіцца, таму без працы не сядзіцца

Из нашей почты Новости

У час летніх канікул навучэнцы 5–8-х класаў Паляцкішскай базавай школы з задавальненнем працуюць на прышкольным участку,  вядуць праполку агароднінных культур, ажыццяўляюць догляд  кветкавых раслін адкрытага грунту.

Сёлета на школьным агародзе школьнікі вырошчваюць бульбу, буракі,  капусту, моркву, цыбулю. Вырашчаная агародніна будзе накіравана ў школьную сталовую, частка прадукцыі будзе рэалізавана вяскоўцам.

Работа на прышкольным участку садзейнічае фарміраванню жыццёва важных уменняў і навыкаў навучэнцаў.

Іван Францавіч ГАБІС,

настаўнік,

Воранаўскі раён, Паляцкішская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *