Адчыніў свае дзверы для 12 дзяўчынак і хлапчукоў аздараўленчы лагер турысцка-краяўнаўчага профілю «Краяведы» Малабераставіцкай школы.
Тэматычная змена «Юны патрыёт» аб’яднала падлеткаў пад дэвізам:
«Патрыётам быць заўсёды,
Слаўныя справы тварыць!
Радзіму сваю любіць,
Гонар з дзяцінства шанаваць,
Малодшым ва ўсім дапамагаць,
Старэйшым дабром адказваць!»
Дзень выдаўся надзвычай насычаным: ад размяшчэння з сябрамі, гульняў, выбараў актыву атрада, афармлення лагера, наведвання Малабераставіцкай амбулаторыі, дзе мядсястра В. Б. Нерад падзялілася «Топ-10 сакрэтамі здароўя» да самага чаканага ўвечары «Вячэрняга вогнішча», спеваў і танцаў.
Змена будзе доўжыцца 9 дзён і наперадзе юных патрыётаў чакае шэраг цікавых мерапрыемстваў: танцавальныя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы, працоўныя рэйды, валанцёрскія акцыі, сустрэчы з пагранічнікамі і супрацоўнікамі РАНС, сяброўская сустрэча з выхаванцамі суседняга лагера, гульні, кінакафэ, заняткі ў краязнаўчай лабараторыі, наведванні і работа ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі «Вытокі», патрыятычныя святы і шмат іншых мерапрыемстваў, у якіх падлеткі могуць паказаць і свае веды, і таленты, творчасць, эрудыцыю, лоўкасць і смеласць, любоў і павагу да Радзімы, дабрыню і міласэрнасць.
Самае чаканае мерапрыемства для дзяцей – экскурсія-падарожжа ў Брэсцкую крэпасць. А самыя любімыя – гэта «Вячэрнія вогнішчы», дзе можна і пагутарыць, і паспяваць, і патанцаваць.
Пажадаем дзяўчынкам і хлопчыкам радасных, актыўных, цікавых дзён, прыемных момантаў, добрых сяброў і запамінальнага і карыснага адпачынку. Эфектыўна, крэатыўна і з карысцю правесці «маленькія канікулы» разам з сябрамі.
Наталля Уладзіміраўна СІЦЬКО,
дырэктар аздараўленчага лагера «Краяведы»,
Бераставіцкі раён, Малабераставіцкая школа.