Тэматычная пляцоўка

Из нашей почты Новости

Святочны канцэрт, тэматычныя фотазоны і салюты сталі ўпрыгожаннем галоўнага свята нашай краіны – Дня Незалежнасці.

Астравецкая раённая бібліятэка падрыхтавала інтэрактыўную пляцоўку «Вайна ў лёсе роднага края». Кожны жадаючы мог знайсці занятак згодна са сваім густам. Аматары інтэлектуальных гульняў прынялі удзел у святочным шашачным турніры, а аматары паэзіі – ў чытанні вершаў. Паэтычны мікрафон «Мы о войне стихами говорим» запрашаў кожнага жадаючага прачытаць верш аб ваенных падзеях. Для юных аматараў кнігі. Для іх арганізавалі пляцоўку «Выхоўваем юнага чытача». Бацькі разам з дзецьмі маглі пачытаць любімыя кнігі на дыване. Была разгорнута арт-пляцоўка для дзетак «Расцвела салютами Победа».

 Самыя азартныя паспыталі шчасце ў бяспроіграшнай латарэі. Адмысловая фотазона «#80-годдзе вызвалення Беларусі» дала магчымасць зрабіць яркія фотаздымкі, ушанаваць памяць загінуўшых герояў паіменна.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *