Дзеля міру і дабрабыту

Из нашей почты Новости

У межах патрыятычнага праекта «80 мірных годоў! Беларусь памятае» філіял «Мальскай сельскай бібліятэцы» падрыхтаваў бібліякараван «Партызанская паляна».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел юныя патрыёты, якія пераапраналіся ў ваенную форму і акунуліся ў вір ваенных падзей. І ў бібліятэцы, і на вуліцах аграгарадка яны распавядалі пра подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Старажылы аграгарадка пранікнёна слухалі маладых людзей, а на вачах некаторых нават выступалі слёзы. Пра ваенныя падзеі яны ведаюць не толькі з кніг, але і з аповедаў сваіх бацькоў і родных, якія калісьці прымалі ўдзел у баявых дзеяннях. Школьнікі ж паразважалі над важнасцю міру і стваральнай працы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з творчасцю паэтаў франтавікоў, якія прысвячалі вершы ваеннай тэме. Мерапрыемства пакінула глыбокі след у душы кожнага, прымусіла ацаніць самыя важныя каштоўнасці – мір і дабрабыт.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *