Канікулы з бібліятэкай

Из нашей почты Новости

Супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі накіраваліся ў дзіцячы аздараўленчы лагер «Ластаўка» з насычанай забаўляльна-гульнёвай праграмай «Сяброўства – гэта я і ты, або падарожжа ў краіну Дружба»

Выхаванцы паразважалі над сэнсам тэрміна сяброўства, падумалі аб тым, навошта патрэбна дружба. Затым прынялі ўдзел у слоўнай гульні «Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры», расшыфроўвалі прыказкі, прыгадалі творы аб сапраўдным сяброўстве. Хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліліся на каманды і ўдзельнічалі ў розных гульнях і конкурсах: «Перестрой-ка», «Настоящие друзья», «Связанные одной цепью», «Островок безопасности», якія дапамаглі адчуць камандны дух і згуртавацца. Пабудавалі дом сяброўства, пісалі станоўчыя якасці сяброў, упрыгожвалі дрэва дружбы. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі песні аб сяброўстве.

Гульнёвая праграма была напоўнена шматлікімі цікавосткамі: квэстамі, незвычайнымі заданнямі, нестандартнымі загадкамі. Удзельнікі атрымалі цэлую палітру станоўчых эмоцый, а галоўнае – ацанілі вялікую вартасць сяброўства ў сваім жыцці.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *