Паважай закон и права!

Из нашей почты Новости

Усе мы жывём у цывілізаваным грамадстве, таму павінны кіравацца законамі сваёй дзяржавы. Далучаць дзяцей і моладзь да прававой граматнасці неабходна з ранняга ўзросту. З гэтай мэтай рэалізуюцца разнастайныя прававыя праекты. У межах прававога праекта «Права для ўсіх» навучэнцы Альхоўскай і Мілішкаўскай сярэдніх школ здзейснілі пазнавальную экскурсію «Паважай закон і права!»

Экскурсія пачалася з наведвання Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў. Хлопчыкі і дзяўчаты наглядна пазнаёміліся з сутнасцю працы спецыялістаў аддзела, даведаліся аб тым, якімі якасцямі павінны быць надзелены спецыялісты. Старэйшы ўчастковы Яўген Уладзіміравіч Арлоўскі расказаў непаўналетнім аб асаблівасцях гэтай прафесіі, аб спецыфіцы работы падраздзяленняў і службаў міліцыі, прадэманстраваў парадак дзеянняў супрацоўнікаў пры паступленні званка на спецлінію 102. Дзецям паказалі ізалятар часовага ўтрымання, спартзал, цір. Асабліва цікавым для экскурсантаў аказаўся музей РАУС. Тут былі прадстаўлены ўзоры формы супрацоўнікаў, зброя, а таксама ўзнагароды.

Наступнай кропкай маршруту стала гарадская пракуратура. Анастасія Тадэвушаўна Юркойць, старшы памочнік пракурора, расказала пра прызначэнне гэтага органа, яго структуры і паўнамоцтвах. Закранулі і тэму генацыду беларускага народа, якая застаецца вострай і злабадзённай. Пазнаёміла са стэндам «Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Юных экскурсантаў цікавіла ўсё, яны задавалі пытанні і атрымлівалі вычарпальныя адказы. Затым усё дружна падзякавалі адміністрацыі за экскурсію і каштоўныя ўрокі. Сустрэча з супрацоўнікамі міліцыі і пракуратуры аказалася для дзяцей вельмі пазнавальнай і цікавай, некаторыя вучні захацелі ў далейшым звязаць сваё прафесійнае жыццё з органамі ўнутраных спраў. Школьнікі вярнуліся дадому з пазітыўнымі эмоцыямі і прыемнай стомленасцю: дзень выдаўся вельмі насычаным!

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *