Эка-лета з Круцілавіцкай школай

Из нашей почты Новости

З 18 па 26 ліпеня 2024 года на базе Круцілавіцкай школы працуе профільны аздараўленчы лагер эколага-біялагічнага профілю «Экатурыст».

Акрамя навучэнцаў з Круцілавіцкай школы сюды прыехалі навучэнцы і з іншых школ Дзятлаўскага раёна, каб цікава, крэатыўна і з карысцю правесці дзевяць ліпеньскіх дзён, сваё «крэатыўнае лета».

Прыярытэтнай формай работы ў летніку з’яўляецца рэалізацыя мадэлі «Эка-лета». Асаблівая ўвага нададзена экалагічнаму выхаванню. У сувязі з гэтым для вучняў арганізаваны пешаходная экскурсія «Берагамі Ятранкі», экскурсіі ў Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек» і ў рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ліпічанская пушча», а таксама розныя конкурсы і акцыі. Акрамя гэтага ў летніку працуе аб’яднанне па інтарэсах «Юныя эколагі».

На працягу лагернай змены выхаванцаў чакаюць новыя пазнавальныя сустрэчы, цікавыя даследаванні, незабыўныя падарожжы.

Вольга Васільеўна КАРДАШ,

старэйшы выхавальнік,

Наталля Вячаславаўна ЖЫХ,

дырэктар аздараўленчага лагера “Экатурыст”.

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *