Цікава і карысна

Из нашей почты

Весела, цікава і з карысцю праходзіць адпачынак у профільным аздараўленым лагеры эколага-біялагічнага профілю «Экатурыст», які працуе на базе Круцілавіцай школы.

Вельмі займальна прайшла экскурсія ў Гезгалаўскую школу. Выхаванцы наведалі турыстычную паласу перашкод з элементамі арыентавання на мясцовасці. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Валерый Іванавіч Дзядовіч паказаў вучням турыстычны інвентар і расказаў, як ім патрэбна карыстацца пры пераправе праз раку. Выхаванцы з вялікім задавальненнем і азартам асвойвалі на практыцы спосабы пераправы з дапамогай страховачных прыстасаванняў. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі зарад бадзёрасці і шмат станоўчых эмоцый.

Наталля Вячаславаўна ЖЫХ,

дырэктар аздараўленчага лагера «Экатурыст».

Вольга Васільеўна КАРДАШ,

старэйшы выхавальнік,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *