«Паэзіі радок чароўны…»

Из нашей почты Новости

Пад такой назвай у рамках Тыдня беларускага пісьменства ў гімназіі прайшла сустрэча з цікавым чалавекам, выдатным паэтам Дзятлаўшчыны Аленай Рыгораўнай Абрамчык.

Госця распавяла дзевяцікласнікам пра сваё жыццё, гады працы настаўнікам і намеснікам дырэктара гімназіі. Зараз Алена Рыгораўна працуе турагентам у Дзятлаўскім турыстычна-інфармацыйным цэнтры. Гэта стала для яе не толькі працай, а ладам жыцця.

У лёгкай і нязмушанай абстаноўцы вучні даведаліся пра таямнічыя і маладаследаваныя месцы малой радзімы. Асабліва ўразілі ўсіх прысутных разнастайныя па тэматыцы вершы Алены Рыгораўны на рускай і беларускай мовах. Хлопцы і дзяўчаты з замілаваннем слухалі пранікнёныя радкі  пра маці, пра роднае слова, Радзіму.

Сустрэча стала для гімназістаў сапраўдным адкрыццём, урокам духоўнасці і прыкладам любові да мінулага і сучаснага Дзятлаўшчыны. А дзівосны свет паэзіі падарыў імгненні асалоды і добры настрой!

Аксана Іосіфаўна ВАНЧУК,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

г. Дзятлава, гімназія № 1.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *