Здаровы я – здаровая краіна

Из нашей почты Новости

Вучні 2-га класа Валеўскай школы адправіліся ў падарожжа ў краіну Вітамінію, якое прайшло пад дэвізам «Я здароўе зберагу – сам сабе дапамагу!» і было накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця і выхаванне культуры харчавання.

Маленькія школьнікі ў гульнявой форме раскрывалі сакрэты здароўя чалавека: сур’ёзна разважалі аб правільным харчаванні, аб актыўнай дзейнасці і адпачынку, здаровым сне, адказе ад шкодных звычак, аб правілах асабістай гігіены. Вучні актыўна ўдзельнічалі і ў інсцэніроўках, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні. Вынікам мерапрыемства сталі сумеснае стварэнне «піраміды здаровага харчавання» на кожны дзень, а таксама конкурс малюнкаў «Здароўе на талерцы». Лагічным вынікам незвычайнага падарожжа сталі словы «Здаровы я – здаровая краіна!».

Таццяна Уладзіміраўна МІЛАШ,

настаўнік пачатковых класаў,

Навагрудскі раён, Валеўская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *