Дзень народнага адзінства у Круцілавіцкай школе

Из нашей почты Новости

17 верасня навучэнцы 1-га класа Круцілавіцкай школы прынялі актыўны ўдзел у адзіным уроку памяці «Дзень народнага адзінства».

Падчас правядзення мерапрыемства вучні даведаліся аб падзеях, якія адбываліся ў Беларусі 17 верасня 1939 года. Першакласнікі адказвалі на пытанні, з дапамогай класнага кіраўніка адгадвалі крыжаванку, выказвалі пажаданні сваёй Радзіме. На мерапрыемства завітаў кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Анатолій Канстанцінавіч Лакцевіч, які паведаміў навучэнцам пра асаблівасці святкавання Дня народнага адзінства ў нашай краіне. Мерапрыемства прайшло ў пазнавальнай атмасферы.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

класны кіраўнік 1-га класа,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *