У 11-м класе Валеўскай школы прайшла дыялогавая пляцоўка па тэме «Наркаманія: горкія ўрокі салодкага жыцця».
Вучні класа падрыхтавалі прэзентацыю пра шкоду наркотыкаў, пра тое, як важна прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, і як своечасова сказаць «Не – наркотыкам!». Вучні раздалі буклеты пра шкоду наркотыкаў. У 6-м класе правялі тлумачальную гутарку пра наступствы наркотыкаў. Уся работа вучняў 11-га класа накіравана на фарміраванне негатыўнага стаўлення да наркатычных рэчываў і прапаганду здаровага ладу жыцця.
Алена Паўлаўна ТАЛІШ,
класны кіраўнік 11-га класа,
Навагрудскі раён, Валеўская школа.