Збор садавіны

Из нашей почты Новости

Яблыневы сад у Паляцкішскай школе быў закладзены некалькі дзесяцігоддзяў назад. Тут маюцца яблыні як ранніх, так і позніх гатункаў.

Сёлета сад парадаваў багатым ураджаем. У верасні навучэнцы прынялі ўдзел у зборы садавіны. Працы хапіла і старэйшым, і малодшым вучням. Прыгожыя сакавітыя яблыкі апынаюцца ў руках хлопчыкаў і дзяўчынак. Пры зборы ўраджаю ўдзельнікі дэсанту праяўлялі асабістую стараннасць і руплівасць.

Сабраны ўраджай перададзены ў школьную сталовую. Духмяныя наліўныя яблыкі з’яўляюцца на абедзенным стале навучэнцаў.

Іван Францавіч ГАБІС,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Воранаўскі раён, Паляцкішская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *