Валанцёры Паляцкішскай школы Воранаўскага раёна далучыліся да рэспубліканскай грамадскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!».
Атрад з дзевяці чалавек працаваў на тэрыторыі Воранаўскага лясніцтва. Валанцёры былі забяспечаны неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам. Юнакі Эрык Дзюк і Максім Серафімка разам з лесніком Андрэем Вашкевічам рабілі лункі ў загадзя падрыхтаваных разорах, за імі ішлі хлопчыкі і дзяўчынкі і высаджвалі саджанцы ў грунт.
Падчас працоўнага дэсанту навучэнцы ўнеслі асабісты ўклад у прымнажэнне лясоў. Былі высаджаны звыш 2500 саджанцаў соснаў і бярозак. Справа ўсім прыйшлася даспадобы.
Пройдзе некалькі дзясяткаў гадоў і маладзенькія саджанцы стануць магутнымі дрэвамі і будуць радаваць сваімі прыгожымі кронамі кожнага, хто завітае ў гэты лес.
Іван Францавіч ГАБІС,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
Воранаўскі раён, Паляцкішская базавая школа.