Моладзь – за міласэрнасць

Из нашей почты

У рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» вучні 8–11-х класаў Валеўскай школы разважалі на тэму «Маладосць – час выбару. Моладзь – за міласэрнасць».

Вучні даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці валанцёрскага руху ў Рэспубліцы Беларусь, аб ролі Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра ў развіцці валанцёрскага руху ў Рэспубліцы Беларусь, аб накіраванні дзейнасці дабрачыннага фонду Аляксея Талая і як можна стаць валанцёрам фонду, аб валанцёрскіх праектах БРПА і БРСМ. Адказалі на пытанне чаму валанцёрская дзейнасць важная.

Старшакласнікі  з задавальненнем задавалі пытанні госці, Кацярыне Русланаўне Эргін, настаўніку школы. Ім было цікава даведацца пра дзейнасць валанцёрскага атрада «Данка», яго праектах і акцыях. Кацярына Русланаўна расказала, якія асабістыя якасці сучаснага маладога чалавека, на яе думку, з’яўляюцца важнымі. Вучні прадставілі сваю мультымедыйную прэзентацыю аб валанцёрах школы.

Мы ўпэўненыя, што будучыя выпускнікі змогуць у дарослым жыцці зрабіць дастойны выбар і прынесці карысць сваёй краіне.

Вольга Станіславаўна МІЛАШ,

класны кіраўнік 9-га класа,

Навагрудскі раён, Валеўская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *