Так пісаў класік беларускай літаратуры Якуб Колас. Згодныя з яго меркаваннем і вучні 6-х класаў школы № 3 г. Навагрудка, якія на канікулах выбралі для сябе дарогу ў дом, дзе жыў народны пісьменнік.
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа – гасцінны асяродак, дзе супрацоўнікі рады ўсім наведвальнікам і заўсёды гатовы падзяліццца змястоўнай і цікавай інфармацыяй. Вучні змаглі пабачыць, як жыў Канстанцін Міхайлавіч, дакрануцца да асабістых рэчаў класіка, удыхнуць атмасферу літаратурнай прасторы.
Наступнай кропкай падарожжа стаў Мінскі заапарк. Уразіла вялікая колькасць экзатычных жывёл. У спецыяльным будынку можна было патрапіць у афрыканскую савану, дзе лётаюць папугаі і адразу ж пад нагамі у невялічкіх сажалках жывуць чарапахі. Панарамныя акварыумы пераносяць ў марскую прастору з мноствам вялікіх рыб, за якімі вельмі цікава назіраць. А яшчэ малпы, тыгры, леапарды, ільвіца… Хлопчыкі і дзяўчынкі кожны раз, падыходзячы да новай лакацыі, з заміраннем углядаліся, хто там жывем і чым ён зараз займаецца.
Але асабліва хвалюючым стала наведванне дэльфінарыума «Нэма», які якраз знаходзіцца на тэрыторыі заапарка. Усім вядома, што дэльфіны маюць высокі інтэлект, яны здольныя вучыцца, помніць і апрацоўваць інфармацыю, як людзі. Таму і было цікава назіраць за гэтымі марскімі жыхарамі падчас прадстаўлення. Дэльфіны гулялі з гледачамі ў мяч, круцілі хулахупы. Калі яны ўзнімаліся высока над паверхняй вады, воклічы захаплення чуліся з усіх бакоў.
Вучні школы з юнацкіх гадоў ведаюць, што кожны сам для сябе выбірае дарогу. І вельмі добра, калі яна поўная новых адкрыццяў і запамінальных шчаслівых момантаў, якія і складаюць наша жыццё.
Дар’я Аляксандраўна КАРАВАЙ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
Анастасія Анатольеўна СІДАРЧУК,
настаўнік англійскай мовы,
г. Навагрудак, школа № 3 імя В. Г. Гаховіч.