У рамках вясёлага і шумнага шостага школьнага дня ў Валеўскай школе прайшла спартландыя «Я змагу!» сярод вучняў пачатковай школы.
Зборныя каманды 1–4-х класаў спаборнічалі ў лоўкасці, меткасці і хуткасці. Для вучняў былі падрыхтаваны цікавыя эстафеты. У ходзе спартландыі ўдасканальвалася развіццё фізічных і валявых якасцей, прывіваліся навыкі здаровага ладу жыцця, выхоўвалася пачуццё ўзаемавыручкі, падтрымкі, адказнасці, самастойнасці.
Усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі зарад бодрасці і цудоўнага настрою.
Марына Аляксандраўна СЦЯПУК,
класны караўнік 3-га класа,
Навагрудскі раён, Валеўская школа.