Філіял «Альхоўская сельская бібліятэка» – у ліку пераможцаў

Из нашей почты Новости

Штогод на базе Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць традыцыйны рэспубліканскі конкурс «Бібліятэка – цэнтр духоўнага асветніцтва і выхавання».

У гэтым годзе на суд аўтарытэтнага журы было прадстаўлена 59 прац ад публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк устаноў адукацый і праваслаўнай царквы. Бібліятэчныя ўстановы Астравецкага раёна не засталіся ў баку ад конкурса. Філіял «Альхоўская сельская бібліятэка» прадставіла на конкурс праект «Бібліятэка – тэрыторыя духоўнасці». У мінулым годзе ўстанова таксама прадстаўляла свой праект, які быў высока ацэнены экспертнай камісіяй і аказаўся ў ліку пераможцаў. І ў гэтым годзе фундаментальная праца бібліятэкі была высока ацэнена і атрымала другое месца ў намінацыі «Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей».

На працягу некалькіх год сельская бібліятэка вядзе актыўнае супрацоўніцтва з царквой святога Ільі, а таксама падтрымлівае сувязь з мясцовымі сем’ямі. У межах рэалізацыі праекта праходзілі сустрэчы са святаром, адкрытыя дыялогі, сямейныя святы. Акрамя таго, установа вяла штодзённую карпатлівую працу ў інфармацыйна-прасвятляльным плане, таксама збіраліся гістарычныя матэрыялы, фотаздымкі, работа па захаванні пераемнасці пакаленняў, перадачы радавой памяці ўнукам і праўнукам. За гэты час былі створаны анлайн-рэпартажы, выпушчаны адмысловыя буклеты, створаны віртуальныя выставы літаратуры. Праект стаў добрым падмуркам для вывучэння асноваў сямейнага жыцця, а таксама фарміравання маральна-этычных каштоўнасцей. А значыць – узмацнілася сацыяльная і духоўная падтрымка сям’і.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *