З клопатам да птушак

Из нашей почты Новости

Навучэнцы 1-га класа Круцілавіцкай школы прынялі актыўны ўдзел у экалагічнай акцыі «З клопатам да птушак».

Пры дапамозе таты навучэнец Ягор Дыдзік стварыў уласнымі рукамі новую птушыную кармушку. Першакласнікі з задавальненнем напоўнілі яе зернем, лустачкамі хлеба, крупамі, каб пярнатым сябрам было чым паласавацца ў халодныя снежаньскія дні.

Мерапрыемства прайшло ў добразычлівай, клапатлівай атмасферы.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

класны кіраўнік 1-га класа,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *