Дашкольнікі знаёміліся з правіламі этыкету

Из нашей почты Новости

Фарміраванне ветлівасці і культурных паводзін дзяцей – важная задача для сям’і, адукацыйных устаноў і бібліятэк. З мэтай знаёмства дзяцей з правіламі этыкету, а таксама папулярызацыі культурных паводзін філіял «Дзіцячая бібліятэка» рэалізуе культурна-пазнавальны праект «Школа ветлівых навук».

У межах праектнай праграмы для выхаванцаў дзіцячага сада № 3 была арганізавана насычаная гульнёвая праграма «Мы прымаем гасцей у сябе дома», у ходзе якой прысутныя даведаліся пра тое, як згодна з правіламі этыкету неабходна прымаць гасцей.

З дапамогай тэатра лялек бібліятэкары прадэманстравалі дашкольнікам асноўныя прынцыпы культуры паводзін у гасцях і правілы прыёму гасцей. Лялечны тэатр таксама паспрыяў развіццю маўлення. Гульнёвая форма спрыяла таму, што прыведзены матэрыял можна было засвоіць у лёгкай і нязмушанай форме. Дзеці паразважалі над тым, якія падарункі неабходна прыносіць гаспадарам дому, а таксама праз відэаролік пазнаёміліся з асноўнымі правіламі паводзін за сталом. Прысутнічаў на мерапрыемстве і казачны герой Бураціна, якому правілы этыкету падаваліся незразумелымі. Дзеці ў канцы мерапрыемства падзяліліся ведамі з персанажам, растлумачылі асноўныя правілы паводзін.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *