У рамках навучальнай праграмы тэматычных заняткаў «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма»»у 3-м класе Валеўскай школы прайшла класная гадзіна «Акцябрацкія справы. Традыцыі акцябрат», якая садзейнічала сплачэнню акцябрацкай групы і фарміраванню пазітыўных узаемаадносін у калектыве; фарміраванню адказнасці за выкананне акцябрацкіх даручэнняў.
Класная гадзіна прайшла ў гульнявой форме. Акцябраты разважалі аб тым, што такое сяброўства. Склалі сваю кветку «Сяброўства», на пялёстках якой запісалі якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны сябар. Былі праведзены гульні «Даскажы слоўца», «Расшыфруй слова». Трэцякласнікі расказалі аб тым, як яны выконваюць свае даручэнні акцябрацкай групы.
Гульня ў форме калектыўнай творчай справы «Традыцыі і святы акцябрат» прайшла сумесна з піянерамі. Закон сяброўства мяркуе дапамогу і падтрымку. Акцябраты разам з піянерамі з дэталей састаўлялі ілюстрацыі дзяржаўных святаў, на якіх пазначана назва і дата правядзення. У ходзе гульні «Сапраўдны сябар» трэцякласнікі ўспомнілі адно з Правіл акцябрат: «Октябрята – дружные ребята! Никогда, нигде, ни в чём мы друзей не подведём».
Марына Аляксандраўна СЦЯПУК,
класны кіраўнік 3-га класа,
Навагрудскі раён, Валеўская школа.