Дзякуй вам, сябры!

Из нашей почты Новости

Кожны чалавек любіць святы. Я іх таксама люблю. А калі свята доўжыцца цэлы тыдзень, гэта цудоўна!

Нядаўна ў Дварэцкай школе праходзіў тыдзень талерантнасці,  прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў. Слова незнаёмае для мяне. Усё, што цікавіла, даведалася з інфармацыі на стэндзе. Колькі вясёлых мерапрыемстваў было арганізавана для мяне і маіх сяброў! Удзельнічалі ў конкурсе эмблем талерантнасці. Кожны змог паказаць свой талент у маляванні. У старэйшых класах адбыліся гутарка-дыялог «Што значыць сяброўства», фотаквэст «Сяброўства пачынаецца з усмешкі». Усе наведалі відэасалон «Кожны мае права быць розным». Мы глядзелі цікавы фільм, а потым абмяркоўвалі яго  і змаглі выказаць сваю думку. А яшчэ вучні 6-га класа знялі вясёлы відэаролік пра тое, як важна ў жыцці дапамога сяброў. Усе разам гулялі ў гульні, удзельнічалі ў спартландыі.

Час праляцеў хутка. У апошні дзень з самага ранку атрымалі рознакаляровыя падарункі-сэрцайкі з пажаданнямі. Колькі добрых слоў было адрасавана нам! На душы стала цёпла і прыемна. Хлопчыкі і дзяўчынкі  падарылі нам частку сваіх сэрцаў, увагу, клопат, любоў. Вялікі дзякуй, сябры!

Надзея ПРАКАПЧУК,

вучаніца 3-га класа,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *