Пернікавае мастацтва

Из нашей почты Новости

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», якая праходзіць падчас калядных і навагодніх святаў, стала любімай і асабліва чаканай у нашай краіне. У яе межах адбываюцца шматлікія цікавосткі, а дзеці атрымліваюць порцыю пазітыву і добрага настрою.

У межах акцыі Астравецкую раённую бібліятэку наведалі дзеці з прышкольных лагераў. Для іх была арганізавана святочная містэрыя «Свет у чаканні цудаў». Школьнікі з школ № 1 і № 2 г. Астраўца прынялі ўдзел у майстар-класе «Роспись пряника цветной глазурью». Майстар-клас для дзяцей правяла супрацоўніца бібліятэкі Аляксандра Кірыленка. Яна пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй перніка і тэхналогіяй яго роспісу. У гэты час юныя кандытары спрабавалі свае сілы ў гэтай цікавай і незвычайнай справе. Карычневыя ёлачкі набывалі зусім іншы выгляд, становіліся па-сапраўднаму святочнымі і апетытнымі.

Кароткі фільм пра гісторыю перніка зацікавіў вучняў, яны задавалі дадатковыя пытанні. У канцы занятку многія вырашылі паспрабаваць стварыць падобныя кулінарныя шэдэўры разам з бацькамі ў хатніх умовах. Майстар-клас выклікаў цэлую палітру станоўчых эмоцый, падараваў навагодні настрой і далучыў да творчасці.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *