Выбары – правы і абавязкі

Из нашей почты Новости

Зусім хутка адбудзецца знакавая падзея для нашай дзяржавы – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Большасць грамадзян галасуюць ужо не ўпершыню, таму ведаюць пра выбары усё.

Для дзяцей і моладзі гэта падзея з’яўляецца не такой звыклай. А многія моманты выклікаюць цікавасць. Каб бліжэй пазнаёміць моладзь з усімі этапамі электаральнай кампаніі, бібліятэкар філіяла “Альхоўская сельская бібліятэка” падрыхтавала інфармацыйную гадзіну “Выбары – правы і абавязкі” для вучняў 9-11 класаў ДУА “Альхоўская сярэдняя школа”. Супрацоўніца бібліятэкі расказала цікавыя факты з гісторыі ўзнікнення выбараў, акрэсліла часавыя межы з’яўлення гэтай важнай для грамадства падзеі. Было падкрэслена, што выбары – гэта галоўны паказчык дэмакратычнай дзяржавы.

У працэсе дыялогу падлеткі зразумелі, што выбар залежыць ад голасу кожнага чалавека, таму ўсе грамадзяне павінны прымаць удзел у выбарах. Такім чынам яны дэманструюць зацікаўленасць у далейшым развіцці сваёй краіны. Разгледзелі і асноўныя тэрміны электаральнай кампаніі – “кандыдат у прэзідэнты”, “участак для галасавання”, “агітацыя”. Праз удзел у гульні “Пытанне-адказ” падлеткі разважалі над важнымі пытаннямі,  а таксама давалі адказы на пытанні. Пасля заканчэння мерапрыемства школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай, падрыхтаванай да Года добраўпарадкавання. Вучні ацанілі дасягненні нашай краіны за апошнія гады.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *