Чарговая сустрэча ў межах прававога праекта «Права для ўсіх» у аграгарадку Міхалішкі

Из нашей почты Новости

У межах прававога праекта «Права для ўсіх», які рэалізуецца ў філіяле «Міхалішкаўская сельская бібліятэка», адбылася чарговая сустрэча «Памяць. Адзінства. Перамога», у межах якой вучні школ раёна, удзельнікі інфармацыйна-прававога праекта «PROзакон» і госці з эксурсіяй наведалі гістарычныя мясціны аграгарадка Міхалішкі. Яркім момантам яе стала сустрэча з асобай, якая на свае вочы бачыла тую вайну.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны балючым рэхам адгукаюцца і сёння ў сэрцы кожнага беларуса. Гэта страшная падзея ў гісторыі нашай краіны, якую мы не можам забываць. Новае пакаленне павінна ведаць ключавыя падзеі той вайны, каб цаніць мір і дабрабыт. З мэтай патрыятычнага выхавання ў нашай краіне праводзяцца дыялогавыя пляцоўкі для дзяцей і падлеткаў, на якіх абмяркоўваюцца злабадзённыя пытанні. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі праваахоўных органаў, пракуратуры і грамадскіх аб’яднанняў.

Сёння ў архівах захоўваецца мноства фактаў, якія пацвярджаюць зверствы палітыкі генацыду беларускага народа. Але тыя злачынствы не маюць тэрміна даўнасці. І сёння адносна іх вядуцца следчыя дзеянні. У ходзе экскурсіі глыбей пазнаёміліся з падзеямі вайны на Астравеччыне. А яна пакінула тут глыбокі след. Помнікі на сённяшні момант захоўваюць памяць аб тых падзеях: помнік ахвярам генацыду яўрэяў, устаноўлены на яўрэйскіх могілках; помнік, прысвечаны загінуўшым войнам з аграгарадка Міхалішкі, помнік лётчыкам.

Наведалі ўдзельнікі эксурсіі і касцёл святога Міхаіла Архангела. Ксёндз Анатолій Захарэўскі расказаў пра тое, як у ваенны час фашысты хацелі разбурыць каталіцкую святыню. Аднак іх план пацярпеў поўнае фіяска. Пра храналогію ваенных падзей у аграгарадку расказаў і экскурсавод школьнага гісторыка-краязнаўчага музея. Экспанаты і стэнды яшчэх раз нагадалі аб тым, што вайна пакінула след у кожным населеным пункце. Прыгадалі і пра знішчэнне яўрэяў, якія паміралі ў страшных муках у канцэнтрацыйных лагерах. З першага дня вайны Міхалішкі былі адным з населеных пунктаў, які найбольш пацярпеў ад вайны. 

Жыхар Міхалішак Цімафей Трафімавіч Чаркас падзяліўся ўспамінамі свайго бацькі пра вайну. Мужчына з жахам расказаў пра дні ў акупацыі, і са слязамі ў голасе прасіў аб захаванні гісторыі, якая забрала жыцці мільёнаў салдат і нявінных мірных жыхароў.

У канцы сустрэчы старэйшы ўчастковы інспектар Астравецкага РАУС Яўген Арлоўскі падвёў вынікі. Кожны з прысутных яшчэ раз пераасэнсаваў важнасць значэння мір для грамадства і кожнай канкрэтнай сям’і.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *