Вучні школы № 7 г. Навагрудка адправіліся на экскурсію ў горад Мінск, каб наведаць выстаўку «Мая Беларусь» у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры.
Адразу пры ўваходзе школьнікі атрымалі пашпарт юнага наведвальніка, у які павінны былі сабраць адзнакі- пячаткі ў выглядзе ўзораў беларускага нацыянальнага арнаменту. Такая была ўмова квэсту.
Юнакі і дзяўчаты на свае вочы ўбачылі мноства цікавых праектаў, накіраваных на глыбокае знаёмства з дасягненнямі краіны. Школьнікаў асабліва ўразілі лакацыі «Мы – будучыня», «Прыгожая краіна», «Клопат і здароўе» і іншыя. Вельмі спадабалася зона культурных праектаў, менавіта пляцоўка нашай Гродзенскай вобласці. А хлопцы з 7-га класа «А» Ілья Кветко і Данііл Сушынскі паспяхова прайшлі квэст і атрымалі падарункі.
Экскурсія ў Мінск на выстаўку «Мая Беларусь» спадабалася ўсім, бо была цікавай, пазнавальнай і запамінальнай.
Валянціна Віктараўна МАНЮК,
класны кіраўнік 7-га класа «А»,
г. Навагрудак, школа № 7.