Вучнi школы № 8 г. Ваўкавыска з вялiкiм энтузiязмам i з агеньчыкам у вачах далучылiся да рэспублiканскай акцыi «Ад усёй душы».
Добрыя юныя сэрцы, натхнёныя светлай iдэяй прыносiць цяпло i радасць, накiравалiся ў Ваўкавыскi сацыяльны пансiянат «Цеалiн», каб павiншаваць састарэлых людзей са святамi.
Не абышлося i без падарункаў: школьнiкi прынеслi з сабой неабходныя сродкi гiгiены, якiя так патрэбны для падтрымкi камфорту.
Сустрэча з пастаяльцамi пансiяната прайшла у цёплай, дружалюбнай атмасферы. Шчырыя усмешкi, добрыя словы i праўдзiвыя апавяданнi з рэальнага жыцця зрабiлі гэты дзень незвычайным. Кожнае слова падтрымкi, кожны жэст клопату далi магчымасць адчуць нейкую нябачную, але вельмi моцную сувязь пакаленняў.
Стала зразумелым, наколькi важна не забывать пра дабрыню i чалавечнасць i заўважаць адрасы клопату, каб падарыць камусьцi радасць.
Удзел у акцыi стаў магчымасцю не толькi падзялiцца цяплом душы, але i жыццёвым урокам дабрынi i мiласэрнасцi. А сапраўдным сімвалам свята, якое сагравае сэрцы і аб’ядноўвае людзей, спрыяючы ўзаемаразуменню і любві ў нашым грамадстве сталі «Мандаринки добра».
Соф’я ДЛУБАКОЎСКАЯ,
вучаніца 10-га “Б” класа
г. Ваўкавыск, школа № 8.