Прафесія для смелых

Из нашей почты Новости Школа безопасности

Вучні пачатковых класаў Круцілавіцкай школы прынялі актыўны ўдзел у выхаваўчым мерапрыемстве «Выратавальнік – прафесія для смелых».

Падчас правядзення мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі паглыбілі свае веды аб прафесіі выратавальніка: даведаліся аб асаблівасцях працы, форме выратавальнікаў, інструментах і транспартных сродках, якімі карыстаюцца людзі гэтай прафесіі.

А яшчэ вучні даведаліся, як дапамагаюць выратавальнікам службовыя сабакі, якую асветніцкую работу вядуць супрацоўнікі МНС сярод насельніцтва. Усе ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся са зместам часопіса «Юны выратавальнік», а таксама завочна пазнаёміліся з выратавальнікамі, якія жывуць у аграгарадку Круцілавічы. Вучань 3-га класа Арсеній Халецкі прачытаў верш, які прысвяціў свайму тату – выратавальніку Аляксандру Міхайлавічу Халецкаму.

Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы абмеркавалі і атрымалі памятку «Правілы паводзін пры галалёдзе», такую актуальную пры сучасных пагодных умовах. Маленькія ўдзельнікі былі рады пабачыць вучэбныя мультфільмы «Як правільна выклікаць выратавальнікаў», «Бяспечныя паводзіны на кухні». Мерапрыемства прайшло ў пазнавальнай атмасферы.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

настаўнік пачатковых класаў,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *