«Каляда-калядачка»

Из нашей почты Новости

На каляды мы прыйшлі,

Мех вялізны прыняслі,

Каб вы нас пачаставалі,

Шмат чаго падаравалі.

Пасля сустрэчы Новага года, наступае самы вясëлы, цікавы і чароўны час, які з даўна носіць назву «Святкі», ці яшчэ ў народе называюць «Святыя вечара». Гэта зімовае свята, якое пачынаецца ад Нараджэння Хрыстова і працягваецца да Хрышчэння. У гэты час людзі ходзяць па Калядзе, весяляць гаспадароў, спяваюць для іх песні , жадаюць моцнага здароўя, дабрабытку:

«Святкуем Калядкі-лавіце зярняткі,

Каб моцна грэла сонца- кінем ў аконца

А вы, госцейкі майце ўсяго даволі

А бяды ніколі.

Нікога не хвалюйце,

Усім цяпло даруйце! »

Вось з такімі словамі пажадання прайшлі Калядкі ў Дварэцкім дзіцячым садзе. Ужо на працягу многіх годаў, правядзення Калядкаў, стала добрай традыцыяй. Дзеці і дарослыя апранаюцца ў беларускія касцюмы, віншуюць дзетак малодшай групы, і ўсіх супрацоўнікаў дашкольнай установы. Ходзяць з козачкай і мядзведзям, спяваюць песні, танцуюць, гуляюць у вясëлыя гульні. Мэтай правядзення Калядкаў было знаëмства выхаванцаў з традыцыямі і абрадамі народных свят. Правядзення свята  прынесла ні толькі радасць дзецям і дарослым, але кожны панëс з сабой часцінку, цяпла і захаплення ад чароўнага свята «Каляда-Калядачка».

Наталля Іванаўна СІДОРЧЫК,

выхавальнік,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкі дзіцячы сад.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *