Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Из нашей почты Новости

15 лютага – асаблівая для ўсіх нас дата, напоўненая глыбокім сэнсам. Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прыгадвае нам пра людзей, якія аддалі свае жыцці за мір. З гэтай нагоды ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы правялі гадзіну памяці «Афганистан: горячие секунды жизни».

Прысутныя знаёміліся з гісторыяй той вайны, аналізавалі падзеі і факты. У гэты дзень гучалі сумныя і шчымлівыя вершы, былі прапанаваны афганскія песні. Многія нашы землякі таксама былі ўдзельнікамі тых падзей. Іх прозвішчы неаднаразова прыгадваліся. Сумныя старонкі той вайны адлюстроўваліся і ў творах беларускай літаратуры, энцыклапедычных звестках, успамінах. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб загінуўшых героях. 

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *