Ваенныя гады пакінулі глыбокія сляды ў душах людзей, якія перажылі той жорсткі і страшны час. І сёння маладое пакаленне памятае пра бессмяротны подзвіг салдат, партызанаў і звычайных жыхароў гарадоў і мястэчак, якія самааддана змагаліся с фашысцкай навалай. Беларусы ўдзячны кожнаму, хто прынёс на нашу зямлю мір, спакой і гармонію. Для актуалізацыі ведаў аб Вялікай Айчыннай вайне ў бібліятэках Астравецкага раёна ладзяцца адмысловыя мерапрыемствы, галоўная мэта якіх – нагадаць дзецям і падлеткам аб несмяротным подзвігу беларускага народа.
Дзецям мірнага часу вельмі цяжка ўявіць усе жахі тых дзён, якія перажылі нашы продкі. Таму цудоўная ідэя – даць магчымасць моладзі дакрануцца да гістарычнага мінулага, адчуць, у якіх умовах нашы дзяды і прадзеды змагаліся за Вялікую Перамогу, здабывалі мір для нашчадкаў. Чарговае тэматычнае мерапрыемства арганізавалі бібліятэкар філіяла «Мальская сельская бібліятэка-клуб» сумесна з педагогам школы № 1 г. Астраўца, якія прапанавалі ўдзельнікам у межах праекта «80 мірных гадоў! Беларусь памятае» адправіцца ў турыстычны паход «Гады, апаленыя вайной».
Міні-падарожжа ў часе з займальнымі заданнямі на адкрытай прыроднай лакацыі, знаёмства з жыццём у партызанскім лагеры і магчымасць выжыць у такіх умовах беларускіх партызан прапанавалі падлеткам арганізатары мерапрыемства.
Развучвалі песні ваенных гадоў, пабывалі ў ролі партызанаў, якія прыносілі ў партызанскі атрад добрую вестку, з сабакам пераходзілі імправізаванае балота па купінах з дапамогай квэст-гульні «Героі ніколі не паміраюць», а таксама віктарыны «Вечная слава юным героям!». Пасля ўсіх няхітрых заданняў прысутных чакала лясная кавярня «З песняй ля кастра» – партызанскі абед: сала, смажанае на вогнішчы, хлеб з водарам дыму, мясныя кансэрвы і юшка. Ці наўрад партызанам заўсёды атрымоўвалася так смачна паесці? Здаралася, што сілкаваліся яны тым, што маглі знайсці ў лясах. Але адлюстраване адпаведнай атмасферы ваеннага часу, той побыт змаглі адчуць сённішнія дзеці.
Падлеткі мелі магчымасць апынуцца ў дазоры, знайсці вызначаныя пункты на карце, адказаць на пытанні гульні «Месцы баявой славы», а адказы на пытанні знайсці ў кнізе.
Мерапрыемства паспрыяла выхаванню патрыятычных пачуццяў у маладога пакалення, прыпомніць гісторыю герояў, паказаць, у якіх умовах яны абаранялі нашу зямлю, нягледзячы на тое, што, на жаль, шматлікія загінулі і не дажылі да сённяшняга дня. Але мы жывем зараз і павінны памятаць пра іх подзвіг і паказваць менавіта праз такія мерапрыемствы.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.