Пад такім дэвізам прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы ў школе № 140 г. Мінска.
Навучэнцы з радасцю прымалі ўдзел у акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску!», віктарыне «Пазнай Беларусь!», з захапленнем удзельнічалі ў майстар-класе «Беларуская лялька».
Вучні старэйшых класаў падрыхтавалі буклеты, прысвечаныя беларускім пісьменнікам-юбілярам 2025 года: Аляксею Дудараву – 75 гадоў з дня нараджэння, Петрусю Броўку – 120 гадоў з дня нараджэння, Рыгору Барадуліну – 90 гадоў з дня нараджэння.
Цікавая сустрэча для вучняў 4–5-х класаў адбылася з беларускім празаікам Уладзімірам Іванавічам Ягоўдзікам, драматургам, лаўрэатам Літаратурнай прэміі Янкі Маўра. Уладзімір Іванавіч правёў конкурс на лепшага чытальніка вершаў пра мову, дзеці атрымалі ў падарунак часопіс «Лесавік». Вучні 11-х класаў адзначылі дзень у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Беларуская мова мае багатыя гістарычныя карані. Служыць крыніцай нацыянальнай ідэнтычнасці і культурных традыцый. Нельга забываць, што захаванне роднай мовы патрабуе намаганняў і ўвагі. Усе мы павінны рабіць усё для таго, каб беларуская мова заставалася жывой і развівалася.
Марына Пятроўна ГРЫНЦЭВІЧ,
класны кіраўнік ,
г. Мінск, школа № 140.