Песня маёй душы

Из нашей почты Новости

Беларуская мова – гэта песня маёй душы, якая гучыць мелодыяй нашай зямлі і натхняе сэрца. З дзяцінства чую яе ад бацькоў, настаўнікаў і сяброў. Яна становіцца неад’емнай часткай майго жыцця. Мова дазваляе мне выказваць свае думкі, пачуцці і мары. На ёй напісаны вершы і песні, раманы і аповесці, якія адлюстроўваюць гісторыю і сучаснасць нашага народа.

Гэта не толькі сродак камунікацыі, але і сімвал нацыянальнай ідэнтычнасці. Беларуская мова ўносіць у сабе моцную энергетыку і адценні чалавечых пачуццяў. Сучасны свет, напоўнены тэхналагічнымі дасягненнямі, патрабуе захавання і развіцця роднай мовы. Яна з’яўляецца повяззю з мінулым і асновай для будучыні. Без яе наш народ можа страціць сваю ўнікальнасць і самабытнасць.

Беларуская мова – гэта сапраўдная песня маёй душы, якую хачу перадаваць з пакалення ў пакаленне. Няхай яна заўсёды гучыць у нашых сэрцах і душах, як сімвал нашай культуры і спадчыны. Беларуская мова яднае нас, робіць нас мацнейшымі і самабытнымі. З яе дапамогай мы можам захаваць нашы традыцыі і перадаць іх будучым пакаленням, каб яны таксама маглі ганарыцца сваёй роднай мовай і культурай.

Давайце будзем разам захоўваць і развіваць нашу мову, каб яна заўсёды гучала ў нашых сэрцах і душах, як песня, якая натхняе нас на новыя дасягненні і перамогі. Беларуская мова – наша нацыянальная каштоўнасць, якую трэба берагчы і развіваць. Няхай гэтая песня ніколі не змоўкне, а гучыць усё гучней і мацней, напаўняючы нас гонарам за нашу родную зямлю і нашу культуру.

Ілья ЗМАЧЫНСКІ,

вучань 8-га класа «М»,

г. Дзяржынск, гімназія.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *