Да Дня абаронцаў Айчыны

Из нашей почты Новости

У Гезгалаўскім дзіцячым садзе прайшла святочная забава, прысвечаная святу мужных, смелых, адважных.

 Выхаванцы падрыхтавалі віншаванні, вершы, віншавальныя паштоўкі, ваенныя песні, песні пра Радзіму, каб яшчэ раз нагадаць усім, што абаронца Айчыны – гэта не проста слова, гэта мужнасць, сіла волі, уменне пастаяць за сваю сям’ю, Радзіму.

У свяце прыняў удзел маёр запасу А. В. Волкаў, які нагадаў дзецям пра значнасць свята абаронцаў Айчыны, пра вялікую ролю выхавання ў хлопчыкаў менавіта мужчынскіх якасцяў.

Святочная сустрэча прайшла ў фармаце сапраўдных ваенных вучэнняў.

Выхаванцы ўспомнілі ваенныя прафесіі, прымаўкі пра ваенную справу, паўдзельнічалі ў эстафетах «Кавалерысты», «Пераправа», «З гонарам насі ваенныя пагоны», «Перадай данясенне», прынялі ўдзел у гульні «Што патрэбна для службы», «Дапамажы раненаму», падчас конкурсу «Сапёры» дзеці «размініравалі» поле.

Напрыканцы мерапрыемства хлопчыкаў чакаў урачысты момант: яны далі клятву будучага абаронцы.

Галіна Вікенцьеўна ГАЎРОШ,

выхавальнік дашкольнай адукацыі,

Дзятлаўскі раён, Гезгалаўскі дзіцячы сад.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *