Для вучняў пачатковых класаў Валеўская школа быў арганізаваны Урок мужнасці «Да абароны Айчыны гатовы!», прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Дэвізам сустрэчы былі абраны словы «Каб памяталі… Каб зразумелі! Пакуль мы памятаем мінулае ў нас ёсць будучае!». Вучні актыўна разважаді, аналізавалі падзеі, калі людзям нашай краіны даводзілася быць асабліва мужнымі, выказвалі асабістыя меркаванні.
Захапляльная экскурсія па аддзеле гісторыі Вялікай Айчыннай вайны школьнага народнага гісторыка-краязнаўчага музея нікога не пакінула абыякавым. Дзеці з гонарам разглядалі фотаздымкі і слухалі аб аднавяскоўцах-героях Вялікай Айчыннай вайны, якія падаравалі сваім нашчадкам мірнае неба і шчаслівае дзяцінства. Кожны з гонарам і пачуццём вялікай павагі прыняў удзел у акцыі «Памятаем. Ганарымся. Дзякуем», прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі. Закончылася мерапрыемства мінутай маўчання ля Братскай магілы воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні вёскі Валеўка.
Таццяна Уладзіміраўна МІЛАШ,
настаўнік пачатковых класаў,
Навагрудскі раён, Валеўская школа.