Слова жывое і гаваркое

Из нашей почты Новости

Свята – Дзень роднай мовыбыло абвешчана арганізацыяй па пытаннях культуры, навукі і адукацыі – ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца с 2000 года па прапанове краіны Бангладэш.

21 лютага было абрана таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія выступалі за наданне мове бангла статута дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала дзяржавай Бангладэш.

На працягу трох апошніх стагоддзяў мовы выміраюць і знікаюць з хуткасцю, якая ўсё больш узрастае. Сёння каля паловы з шасці тысяч моў, на якіх гавораць у свеце, знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Зногдна вынікам апошняга перапісу насельніцтва Беларусі,больш за 80% грамадзян дзесяцімільённай Беларусі лічаць беларускаю мову роднай.

У бібліятэцы школы № 28 г. Магілёва адбылася тэматычная кніжная выстава «Жывая спадчына» і мерапрыемства «Слова жывое, роднае гаваркое», якія далі магчымасць пабачыць новыя выданні беларускай літаратуры і іншы пазнавальны змястоўны і цікавы матэрыял.

Ірына Васільеўна ПАЎЛОВІЧ,

загадчык бібліятэкі,

г. Магілёў, школа № 28.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *