У Дзень роднай мовы выхаванцы групы інтаграванага навучання і выхавання Дварэцкага дзіцячага сада у чарговы раз дакрануліся да роднай мовы.
Былі арганізаваны выставы кніг “З любоўю да роднай мовы”, дзецям прапанаваны загадкі, прыказкі, прымаўкі, ілюстраваныя казкі і апавяданні, партрэты паэтаў і пісьменнікаў, якія славілі нашу мову.
Выхаванцы здзейснілі падарожжа ў Дварэцкую сельскую бібліятэку, дзе маглі азнаёміцца з навінкамі дзіцячай мастацкай літаратуры.
Сёння, маленькія сэрцы нашых дзяцей напоўніліся любоўю да беларускай мовы, яе багаццяў і прыгажосці.
Наталля Іванаўна СІДОРЧЫК,
ыыхавальнік дашкольнай адукацыі
Дзятлаўскі раён, Дварэцкі дзіцячы сад.