Свята роднага слова

Из нашей почты Новости

З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў, педагогаў да захавання і развіцця роднай мовы, нацыянальнай культуры ў Казлоўшчынскай школе прайшоў Дзень роднай мовы.

З раніцы пад гукі народных песень дзяўчынкі Васілінкі віншавалі з Днём роднай мовы: вучням загадвалі загадкі, настаўнікам прапаноўвалі «Куфэрак з пажаданнямі». Кожнага чакалі салодкія сюрпрызы. У фае школы была арганізавана выстава «Пісьменнікам-юбілярам 2025 года прысвячаецца», а таксама фотазона да свята. Навучэнцы і настаўнікі школы прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце «Успаміны маленства», праверылі ўзровень сваёй пісьменнасці і прадэманстравалі любоў і павагу да беларускай мовы. На працягу дня вучні выказвалі сваю любоў да беларускай мовы і роднай старонкі, жадалі ім квітнець, развівацца, радаваць, жыць.

Правядзенне Дня роднай мовы дазволіла абудзіць любоў да роднага слова, звярнуць увагу на яго прыгажосць, мілагучнасць, адчуць яго смак і энергію, захаваць традыцыі свайго народа.

Іна ВіктараўнаЦІМАФЕЙЧЫК,

Ірына Аляксандраўна ЛАМАКА,

 настаўнікі беларускай мовы і літаратуры,

Дзятлаўскі райн, Казлоўшчынская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *