Залацінкі мовы

Из нашей почты Новости

Традыцыйна ў школе № 7 г. Навагрудка Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца рознымі цікавымі мерапрыемствамі. Вучні заўсёды з вялікай ахвотай і задавальненнем удзельнічаюць у іх.

Сёлета прыемна здзівіла ўсіх сваёй творчасцю вучаніца 10-га класа «К» Ганна Норык, якая падрыхтавала да ўрачыстага свята цудоўную выставу вышывак «Залацінкі мовы». На маленькіх кавалачках тканіны з лёну і бавоўны яна вышыла кранальныя словы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра родную мову.

Выстава спадабалася і вучням, і настаўнікам не толькі змястоўнасцю падабраных выслоўяў, але яшчэ і арыгінальнасцю падабраных колераў, што адпавядалі зместу выслоўяў.

Валянціна Віктараўна МАНЮК,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

г. Навагрудак, школа № 7.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *