Духоўная спадчына

Из нашей почты Новости

У Хонаўскай школе прайшоў тыдзень роднай мовы, у якім удзел прынялі ўсе: ад выхаванцаў дзіцячага сада да вучняў старэйшых класаў.

Для выхаванцаў дзіцячага садка Галіна Анатольеўна Пусікава падрыхтавала падарожжа ў свет беларускіх казак “Казкі слухаць я люблю, мову родную вучу”. Дзеці з задавальненем паслухалі беларускія народныя казкі “Курачка-Рабка”, “Каза-манюка”.

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурнай праграме “Па краіне гукаў і літар”. Настаўнік Антаніна Віктараўна Ржэуцкая арганізавала спаборніцтва паміж камандай дзяўчынак “Сонейка” і камандай хлопчыкаў “Вясёлка”. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах-заданнях, падрыхтавалі інсцэніроўкі, чыталі вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Аксана Пятроўна Пускова заклікала вучняў 8-10 класаў у цікавы свет нацыянальных каштоўнасцяў і традыцый, дзякуючы інтарактыўнай гульні “Мова родная – мова модная”. А вучняў 5-7 класаў чакала інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”, гульня “Слабае звяно”, конкурсы.

Алена Мікалаеўна Лукашова разам з вучнямі 5-га класа згулялі ў гульню-віктарыну “За смугою стагоддзяў”.

Цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы ўзбагацілі дзяцей новымі ведамі, далучылі да духоўнай спадчыны нашага народа.

Марына Міхайлаўна НОВІКАВА,

настаўнік пачатковых класаў,

Магілёўскі раён, Хонаўская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *