Навучэнцы нядзельнай школы адсвяткавалі Масленіцу за багатым блінным сталом. Вучні з айцом Сергіем ўзгадалі гісторыю свята, пагаварылі пра Даравальную нядзелю і Вялікі пост, што пачынаецца адразу пасля Масленіцы.
А пасля разумнікі і разумніцы паказвалі сваю дасціпнасць ў беларускіх прымаўках і прыказках пра Масленіцу, а таксама спаборнічалі ў здагадлівасці, разгадваючы беларускія народны загадкі пра з’явы прыроды і прадметы побыту беларусаў.
Свята працягнулася «загадкавым» кірмашом, на якім за загадкі на беларускай мове вучні атрымалі падарункі.
Кірыл ЖЫХ,
вучань 7-га класа
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.