1 сакавіка навучэнцы Круцілавіцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці прынялі актыўны ўдзел у правядзенні свята Масленіцы, якое ўжо даўно стала традыцыйным у нашым аграгарадку Круцілавічы. Арганізаванае супрацоўнікамі Данілавіцкага філіялу Дзятлаўскага Дома Культуры мерапрыемства прынесла ўсім жыхарам, гасцям і ўдзельнікам масу прыемных імгненняў. Жарты, песні, загадкі, выступленне ансамбля “Суседачкі”, конкурсная праграма, спальванне Масленіцы, слуп з падарункамі, бяспройгрышная латэрэя, продаж сувенірнай прадукцыі, бясплатныя бліны, чай, грэчневая каша з апетытнымі шкваркамі і смажанай цыбулькай прыйшліся да спадобы ўсім.
Найбольш відовішчнымі і захапляльнымі былі спаборніцтвы трох каманд: навучэнцаў Круцілавіцкай сярэдняй школы, працаўнікоў свінагадоўчага комплексу ААТ “Граніт-Агра”, спецыялістаў аддзялення №1 ААТ “Граніт-Агра”. Каманды спаборнічалі ў шматлікіх конкурсах: “Пераправа”, “Бой на бервяне”, “Лепшы снайпер”, “Пацеркі з сушак”, “Найлепшая Масленіца”, “Перакаці бервяно”, “Хто далей”, “Марш на месцы”, “Хто хутчэй”, “Найлепшае чучала Масленіцы”. У выніку пераможцамі сталі навучэнцы Круцілавіцкай сярэдняй школы. Рабяты атрымалі дыплом і памятныя падарункі.
Навучэнцы пачатковых класаў шчыра “балелі” за сваіх старэйшых сяброў, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў латарэі, спявалі песні, частаваліся папкорнам і салодкай ватай, актыўна выконвалі заданні казачных персанажаў: Бабы-Ягі, Зімы, Вясны, Масленіцы, вадзілі карагоды.
Мерапрыемства прайшло ў добразычлівай атмасферы, з захапляльным духам спаборніцтваў і прыемнай асалодай ад перамогі.
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
настаўнік пачатковых класаў,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.